Супрацоўнікі ААТ «КБ Радар» наведалі навагодні паказ, які адбыўся ў ДУА «Спецыяльная школа № 18 г. Мінска імя братоў Еўдакімавых»

17 снежня 2024 года для школьнікаў 1 – 2 класаў ДУА «Спецыяльная школа № 18 г.Мінска імя братоў Еўдакімавых» было арганізавана навагодняе прадстаўленне «Прыгоды Дзеда Мароза і Снягуркі».

На свяце прысутнічалі супрацоўнікі ААТ «КБ Радар». Памочнік дырэктара Таварыства Касцееў А.Г. у рамках рэспубліканскай навагодняй дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці» ўручыў сертыфікат на перадачу камплекта гукаўзмацняльнай апаратуры ДУА «Спецыяльная школа № 18 г. Мінска імя братоў Еўдакімавых».

Усіх прысутных чакалі навагоднія прыгоды з сапраўдным Дзедам Марозам і Снягуркай. Музычнае прадстаўленне перанесла ўсіх у свет казкі, стварыла добры настрой і адчуванне сапраўднага казачнага чараўніцтва.