Семінар «Абарона аб’ектаў крытычнай інфраструктуры ад несанкцыянаваных палётаў БПЛА»

17 і 18 верасня 2025 г. ААТ «КБ Радар» правяло на сваёй вытворчай пляцоўцы два аднадзённых семінара па тэме «Абарона аб’ектаў крытычнай інфраструктуры ад несанкцыянаваных палётаў БПЛА».

 

Удзельнікамі семінараў сталі прадстаўнікі рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, сілавых ведамстваў, прадпрыемстваў і арганізацый рэальнага сектара эканомікі Рэспублікі Беларусь.

 

Усяго за два дні ў семінарах прынялі ўдзел больш за 200 чалавек, якія прадстаўляюць больш за 70 арганізацый.

 

У рамках мерапрыемстваў праведзены прэзентацыі наступнай прадукцыi:

– комплекс процідзеяння беспілотным лятальным апаратам «Гроза-Z3»;

– радыёэлектроннае ружжо для барацьбы з мультыкоптэрамі «Гроза-Р5» у камплекце з выяўляльнікам мультыкоптэраў «Звонок»;

– комплекс выяўлення і месцавызначэння мультыкоптараў «Дроноскоп»;

– выяўляльнік-пеленгатар сігналаў мультыкоптараў «Шапель»;

– выяўляльнік FРV-БПЛА з функцыяй перахопу відэа «FPV-скоп»;

– партатыўны дэтэктар-пеленгатар сігналаў мультыкоптараў «Флюгер».

 

Таксама ўдзельнікам семінара былі прадэманстраваны практычныя магчымасці названых вырабаў падчас працы па рэальных цэлях – БПЛА розных тыпаў, уключаючы камерцыйныя і FPV-дроны.

 

Па выніках мерапрыемстваў з удзельнікамі семінара дасягнуты дамоўленасці аб далейшых кроках па прапрацоўцы перспектыўных праектаў супрацоўніцтва ў галіне абароны аб’ектаў ад несанкцыянаваных палётаў БПЛА.