З Днём народнага адзінства!

Дарагія сябры!

 

ААТ «КБ Радар» – кіруючая кампанія холдынгу «Сістэмы радыёлакацыі» сардэчна віншуе ўсіх беларусаў з Днём народнага адзінства!

 

Гэтае свята нагадвае нам пра значную падзею ў гісторыі нашай краіны, калі беларускі народ, на многія гады не па сваёй волі падзелены паміж Заходняй і Усходняй Беларуссю, уз’яднаўся ў 1939 годзе і гістарычная справядлівасць была адноўлена.

 

Дзень народнага адзінства – гэта свята ўсіх без выключэння грамадзян нашай краіны. Адзінства грамадзян, адзінства ўлады і народа, адзінства старэйшых і малодшых пакаленняў – гэта залог нашага росквіту, здольнасці разам будаваць сувярэнную, моцную i квiтнеючую Беларусь. У аснове ж нашага адзінства – раўнапраўе і свабода, павага да мінулага і вера ў будучыню.

 

Ад усёй душы жадаем усім моцнага здароўя, дабрабыту і новых поспехаў на карысць роднай Беларусі. Няхай у вашых сем’ях заўсёды пануюць мір, дабро і згода!

 

Са святам! З Днём народнага адзінства!