З Днём спецыяліста радыёэлектроннай барацьбы!

16 снежня ва Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь адзначаюць Дзень спецыяліста радыёэлектроннай барацьбы.

На працягу апошніх дзесяцігоддзяў сістэма РЭБ Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь знаходзіцца ў пастаянным развіцці, адным з ключавых напрамкаў якога з’яўляецца планамернае аснашчэнне воінскіх фарміраванняў РЭБ сучаснай спецыяльнай тэхнікай.

Важную ролю ў названай дзейнасці адыгрывае адкрытае акцыянернае таварыства «КБ Радар» – кіруючая кампанія холдынгу «Сістэмы радыёлакацыі». У выніку шматгадовага плённага супрацоўніцтва з Міністэрствам абароны Рэспублікі Беларусь на ўзбраенне паступіў шэраг прынцыпова новых узораў спецыяльнай тэхнікі РЭБ ўласнай вытворчасці, якія па сваіх характарыстыках не саступаюць лепшым замежным аналагам. Пры гэтым толькі за бягучы год на ўзбраенне прынятыя два новыя ўзоры тэхнікі, распрацаваныя прадпрыемствам.

Пры распрацоўцы і вытворчасці тэхнікі радыёэлектроннай барацьбы ААТ «КБ Радар» прымяняе ўласныя навуковыя распрацоўкі, ноу-хау і сучасныя дасягненні ў сферах мікраэлектронікі і інфармацыйных тэхналогій. Акрамя таго, знаходзячыся ў пастаянным кантакце з айчыннымі і замежнымі карыстальнікамі тэхнікі, распрацаванай прадпрыемствам, ААТ «КБ Радар» ўлічвае дослед і асаблівасці прымянення сродкаў РЭБ ва ўзброеных канфліктах апошніх гадоў. Гэта дазваляе вырабляць сучасныя і высокатэхналагічныя сродкі, з дапамогай якiх эфектыўна вырашаюцца задачы радыёэлектроннай барацьбы.

Калектыў ААТ «КБ Радар» ад усёй душы віншуе ўпраўленне радыёэлектроннай барацьбы Генеральнага штаба Узброеных Сіл, асабісты склад воінскіх частак РЭБ, работнікаў прадпрыемства з прафесійным святам і жадае моцнага здароўя, а таксама далейшых поспехаў у прафесійнай дзейнасці.