З Днём Перамогі!

Адкрытае акцыянернае таварыства «КБ Радар» – кіруючая кампанія холдынгу «Сістэмы радыёлакацыі» віншуе са святам – Днём Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне!
Гэта вялікае свята, якое стала сімвалам адвагі і стойкасці, доблесці і ахвярнасці мільёнаў савецкіх людзей, якія ў чэрвені 1941-га мужна прынялі ўдар варварскай, антычалавечнай ідэалогіі нацызму і перамаглі.
Гэты вясновы дзень, 9 мая, скрозь дзесяцігоддзі мірнага жыцця ўсё гэтак жа адклікаецца ў сэрцах беларусаў болем, гонарам і бясконцай удзячнасцю пераможцам.
Жадаем усім моцнага здароўя, дабра, любові і шчасця. Няхай у кожным доме заўсёды будуць мір, дабрабыт і згода.
Са святам!