З Днём Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь!

ААТ «КБ Радар» віншуе з Днём Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь, які штогод адзначаецца ў другую нядзелю мая.

У гэты дзень мы аддаём даніну павагі дзяржаўным сімвалам, бо сцяг, герб і гімн – гэта тое, што адлюстроўвае гістарычны шлях нашых продкаў і аб’ядноўвае нас перад новымі вехамі нацыянальнай гісторыі. Герб, сцяг і гімн – гэта сімвалы незалежнасці Беларусі. Яны характарызуюць каштоўнасці, ідэалы і светапогляд народа.

Павага да дзяржаўных сімвалаў і нацыянальнай гісторыі, аб’яднанне на глебе агульных каштоўнасцяў і ідэалаў – гэта аснова нацыянальнага адзінства.

Міру, дабрабыту, і новых дасягненняў на карысць нашай Радзімы!

Са святам!