Вынікі навуковых даследаванняў ААТ “КБ Радар” – на глабальнай анлайн-платформе

На онлайн-платформе SpringerLink прадстаўлены том №16-2025 аўтарытэтнага навуковага часопіса «Gyroscopy and Navigation» (Гіраскапія і Навiгацыя), у якім супрацоўнікамі ААТ «КБ Радар» Саланаром А.С. і Буйловым Е.М. апублікаваны артыкул «Energy Signal Detector: Experimental Evaluation of Efficiency of Adaptation to Observation Conditions» («Эксперыментальная ацэнка эфектыўнасці адаптацыі да ўмоў назірання энергетычнага выяўляльніка сігналу», https://link.springer.com/article/10.1134/S2075108725700154).

 

У навуковай публікацыі:

– разгледжана структура мабільнага (перанснага альбо рухомага) энергетычнага выяўляльніка крыніцы радыёвыпраменьвання, у якой для стабілізацыі ўзроўню ілжывых трывог выкарыстоўваецца адаптыўны да ўмоў назірання алгарытм вызначэння парога выяўлення;

– канструктыўная асаблівасць дадзенага выяўляльніка дазваляе ў рэальным маштабе часу будаваць гістаграму размеркавання адзнак магутнасці фону і разлічваць яго параметры;

– для забеспячэння патрабаванага ўзроўню верагоднасці ілжывых трывог ў выяўляльніку ўжываецца апраксімацыя закона размеркавання фону сумесна са згладжваннем ацэнак парога выяўлення;

– прадстаўленыя вынікі эксперыментальных даследаванняў па ацэнцы магутнасці фону назірання ў розных умовах;

– праведзены супастаўляльны аналіз вынікаў разліку верагоднасці ілжывых трывог пры выкарыстанні адаптыўнага алгарытму вызначэння парога выяўлення.

 

Публікацыя навуковай працы навукоўцаў ААТ «КБ Радар» у міжнародным спецыялізаваным навуковым выданні з’яўляецца знакам прызнання высокага ўзроўню навуковай дзейнасці прадпрыемства, накіраванай на забеспячэнне высокатэхналагічнасці і канкурэнтаздольнасці выпускаемай прадукцыі, а таксама яе адпаведнасці лепшым сусветным узорам.