Пашырэнне вытворчай базы ААТ «КБ Радар» у Год добраўпарадкавання

У рамках рэалізацыі праграмы па пашырэнні вытворчай базы і паляпшэнню ўмоў працы работнікаў ААТ «КБ Радар», на тэрыторыі вытворча-бытавога комплексу з адміністрацыйна-бытавым корпусам у Год добраўпарадкавання ўзведзены некапiтальныя каркасна-тэнтавыя збудаванні.

 

Каркасна-тэнтавыя збудаванні дазволяць пашырыць вытворчую базу прадпрыемства – у непасрэднай блізкасці да вытворчасці арганізаваць і запусціць:

фарбавальны ўчастак;

зборачна-мантажны ўчастак;

механічны ўчастак;

складское памяшканне з асобным участкам прамежкавага кантролю.

 

Дадаткова на тэрыторыі прадпрыемства пабудаваны комплекс модульных збудаванняў, прызначаны для налады і рэгулявання зборачных адзінак. Яго ключавая перавага – мабільнасць і аўтаномнасць, што дазваляе пры неабходнасці хутка перапрафіляваць комплекс пад новыя задачы.

 

Дзейнасць па ўдасканаленні інфраструктуры стварае трывалы падмурак для далейшай працы над перспектыўнымі распрацоўкамі і выпуску канкурэнтаздольнай прадукцыі.