Работнікі ААТ «КБ Радар» пазнаёміліся з прыгажосцямі Міншчыны

Работнікі ААТ «КБ Радар» пры падтрымцы першаснай прафсаюзнай арганізацыі прадпрыемства адкрылі для сябе нязведаны куток поўначы Мінскай вобласці, наведаўшы аграгарадок Будслаў.

Для работнікаў была арганізавана цікавая і пазнавальная экскурсія па жамчужыне Будслава і месцы прыцягнення вернікаў з усёй краіны ‒ касцёлу Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі.

Азнаёміўшыся з помнікам архітэктуры і гісторыі, прадстаўнікі ААТ «КБ Радар» сплавіліся на байдарках па маляўнічай рацэ Сэрвеч, прайшоўшы па звілістым рэчышчы хуткай ракі.

Нямала яркіх эмоцый падарыў і цімбілдынг у аграсядзібе, падчас якога дружныя каманды спаборнічалі ў конкурсах. Прыгожая палова калег пазнаёмілася з асновамі традыцыйнага народнага рамяства ‒ саломапляцення.

Экскурсіі па роднай Беларусі ‒ гэта магчымасць спазнаць нязведаныя месцы любімай краіны, фарміраваць камандны дух і пачуццё згуртаванасці калектыву прадпрыемства.