Работнікі ААТ «КБ Радар» павіншавалі выхаванцаў Віцебскага абласнога спецыялізаванага дома дзіцяці

Работнікі адкрытага акцыянернага таварыства «КБ Радар» – кіруючая кампанія холдынгу «Сістэмы радыёлакацыі» наведалі падшэфную ўстанову аховы здароўя – Віцебскі абласны спецыялізаваны дом дзіцяці, павіншаваўшы дзяцей і калектыў з Міжнародным Днём абароны дзяцей.
Пасля завяршэння святочнага прадстаўлення, прымеркаванага Міжнароднаму дню абароны дзяцей, дырэктар ААТ «КБ Радар» Данільчык І.І. уручыў сертыфікат на аказанне дабрачыннай дапамогі ў інтарэсах умацавання матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстановы.

