Дакрануцца да гісторыі: работнікі ААТ «КБ Радар» наведалі знакавыя месцы Гродзеншчыны

29-31 жніўня работнікі ААТ «КБ Радар» наведалі Гродзенскую вобласць. Мерапрыемства арганізавана першаснай прафсаюзнай арганізацыяй ААТ «КБ Радар», якая ўваходзіць у структуру Беларускага прафсаюза работнікаў галін прамысловасці «Белпрафмаш».

 

У рамках насычанай праграмы паездкі работнікі ААТ «КБ Радар» пазнаёміліся са знакавымі месцамі Гродзеншчыны:

– бліскучым палацава-паркавым комплексам «Вялiкi Свяцк Валовiчаў»;

– Аўгустоўскім каналам – унікальным гідратэхнічным збудаваннем, створаным у XIX стагоддзі;

– старажытным і вечна маладым Навагрудкам;

– музеем габрэйскага супраціву ў Наваградку, дзе работнікі ААТ «КБ Радар» усклалі кветкі да помніка габрэйскай дзяўчынцы Міхле Сасноўскай, якая выбралася з гета, але была выдадзена здраднікамі нацыстам і разстраляна;

– карціннай галерэяй вядомага беларускага мастака Кастуся Качана.

 

Для работнікаў ААТ «КБ Радар» паездкі па роднай Беларусі – гэта выдатная магчымасць згуртавацца ў нефармальнай абстаноўцы, а таксама пазнаёміцца з аб’ектамі багатай культурна-гістарычнай спадчыны нашай Радзімы.