Прадстаўнікі ААТ «КБ Радар» прынялі ўдзел у Рэспубліканскім навукова-тэхнічным семінары «Актуальныя пытанні развіцця авіяцыйных радыёэлектронных сістэм»

Мерапрыемства штогод праводзіцца ва ўстанове адукацыі «Ваенная акадэмія Рэспублікі Беларусь». Адной з задач з’яўлялася паглыбленне ўзаемадзеяння паміж камандаваннем Ваенна-паветраных сіл і войскаў супрацьпаветранай абароны (як асноўнага заказчыка), прадпрыемствамі абаронна-прамысловага сектара эканомікі дзяржавы (як распрацоўніка прадукцыі) і ўстаноў вышэйшай адукацыі, якія ажыццяўляюць падрыхтоўку кадраў.
Удзельнікам семінара прадстаўлены даклад старшага навуковага супрацоўніка Пятра Хмарскага «Тэхналогіі радыётамаграфічнага маніторынгу іёнасферы».
Прадстаўнікі Узброеных Сіл, якія эксплуатуюць радыёлакацыйныя сродкі, і прафесарска-выкладчыцкі склад Ваеннай акадэміі высока ацэньваюць навуковы і тэхналагічны патэнцыял, закладзены ў прадукцыі ААТ «КБ Радар».