Прадстаўнікі ААТ «КБ Радар» прынялі ўдзел у Рэспубліканскім навукова-тэхнічным семінары «Актуальныя пытанні прымянення сіл і сродкаў РЭР і РЭБ»

Мерапрыемства штогод праводзіцца ва ўстанове адукацыі «Ваенная акадэмія Рэспублікі Беларусь».
Удзельнікам семінара прадстаўлены даклад «Даследна-канструктарская работа «Рось» – перадумовы, ход работ, вынікі».
Удзельнікі семінара, у тым ліку прадстаўнікі Міністэрства абароны, высока ацанілі ўклад Таварыства ў павышэнне абараназдольнасці нашай краіны. Адзначаны актуальнасць і перспектыўнасць распрацовак ААТ «КБ Радар».