Перспектыўныя распрацоўкі ад ААТ «КБ Радар». «Пирамида»: кіруючы навігацыйным полем

Стабільныя і дакладныя дадзеныя спадарожнікавай навігацыі крытычна важныя для функцыянавання сістэм навядзення высокадакладнай зброі, сродкаў паветранага нападу, у тым ліку беспілотных лятальных апаратаў і іншых сучасных сістэм ўзбраення. Прызначэнне новага комплексу радыёперашкод «Пирамида», якi распрацоўваецца ААТ «КБ Радар», – пазбавіць суперніка гэтага рэсурсу.
Выраб прызначаны для падаўлення ў зададзенай зоне каналаў спадарожнікавай навігацыі карыстальнiкаў сістэм GPS, ГЛОНАСС, BeiDou, Galileo – авіяцыйных сродкаў, высокадакладнай зброі, сістэм кіравання зброяй і наземных спажыўцоў.
Комплекс, які зараз праходзіць выпрабаванні ў розных умовах, складаецца з мноства перадатчыкаў. Стваранае імі поле радыёперашкод дыстанцыйна кіруецца – аўтаматычна або ўручную, – дазваляючы кропкава блакаваць навігацыйныя сігналы на зададзеных участках мясцовасці.
Ключавыя вартасці «Пирамиды»:
- адначасовае фарміраванне радыёперашкод ўсім частотным каналам сістэм спадарожнікавай навігацыі;
- аўтаматычнае ўключэнне патрэбных каналаў у зададзеныя прамежкі часу па праграме;
- далёкасць радыёпадаўлення прыёмных тэрміналаў – да 30 км;
- магчымасць інтэграцыі ў комплексныя сістэмы абароны тэрыторый, аб’ектаў крытычнай інфраструктуры і важных дзяржаўных аб’ектаў ад пагроз, звязаных з ужываннем высокадакладнай зброі і БПЛА.
Звязак «выяўленне-падаўленне», пабудаваны на рашэннях ААТ «КБ Радар», фармуе надзейны эшалон процідзеяння беспілотным пагрозам.