Чарговае пасяджэнне камісіі па супрацьдзеянні карупцыі ў адкрытым акцыянерным таварыстве «КБ Радар» – кіруючая кампанія холдынгу «Сістэмы радыёлакацыі» адбудзецца 10 ліпеня

10 ліпеня 2025 г. у 14.00 па адрасе: г. Мінск, пр-т Партызанскі, 64а, у адкрытым акцыянерным таварыстве «КБ Радар» – кіруючая кампанія холдынгу «Сістэмы радыёлакацыі» адбудзецца чарговае пасяджэнне камісіі па супрацьдзеянні карупцыі.
У адпаведнасці з зацверджаным парадкам дня будуць разгледжаны наступныя пытанні:
аб укараненні ў практычную дзейнасць Таварыства нацыянальнага стандарту СТБ ISO 37001-2020 «Сістэмы менеджменту барацьбы з хабарніцтвам. Патрабаванні і кіраўніцтва па карыстанню» – намеснік старшыні камісіі па супрацьдзеянні карупцыі ў Таварыстве Касцееў А.Г.;
аб удасканаленні нарматыўнага прававога рэгулявання Парадку ажыццяўлення закупак тавараў (работ, паслуг) за кошт уласных сродкаў і дзяржаўных закупак у мэтах ліквідацыі прычын і ўмоў, якія спрыяюць карупцыі – дырэктар Таварыства Садоўскі І.С.;
аб справаздачы аб выкананні плана мерапрыемстваў па супрацьдзеянні карупцыі ў ААТ «КБ Радар» за першае паўгоддзе 2025 года – намеснік старшыні камісіі па супрацьдзеянні карупцыі ў Таварыстве Касцееў А.Г.;
бягучыя пытанні.