Навучанне па пажарнай бяспецы

У перыяд з 18.09.2022 г. па 02.12.2022 г. у Таварыстве было праведзена навучанне пажарна-тэхнічнага мінімуму па праграме для кіраўнікоў суб’ектаў гаспадарання, працаўнікоў, адказных за пажарную бяспеку суб’екта гаспадарання (яго структурных падраздзяленняў), працаўнікоў, на якіх ускладзены абавязкі па правядзенні супрацьпажарнага інструктажу, членаў пажарна-тэхнічных камісій. Навучанне прайшло 26 работнікаў Таварыства.

Навучанне праводзілася згодна з Пастановай МНС Рэспублікі Беларусь ад 21.12.2021 г. №82 «Аб забеспячэнні пажарнай бяспекі», якое ўступіла ў сілу 02.06.2022 г.

Асноўныя тэмы навучання:

– агульныя звесткі аб гарэнні пажаравыбуханебяспечных рэчываў і матэрыялаў, пажарная небяспека памяшканняў, будынкаў;

– пажарная небяспека працэсаў захоўвання, перамяшчэння, выкарыстання гаручых газаў, лёгкаўзгаральных вадкасцяў, гаручых вадкасцяў, цвердых лёгкаўзгаральных рэчываў;

– меры пажарнай бяспекі пры правядзенні пажаранебяспечных работ;

– забеспячэнне бяспекі эвакуацыі пры пажары;

– агульныя звесткі аб сродках тушэння пажару і супрацьпажарнай абароны;

– дзеянні пры пажары;

– забеспячэнне пажарнай бяспекі ў арганізацыі.