ААТ «КБ Радар» далучылася да штогадовай рэспубліканскай акцыі «Нашы дзеці»

Прадстаўнікі ААТ «КБ Радар» прынялі ўдзел у навагоднім ранішніку, арганізаваным для выхаванцаў падшэфнай установы аховы здароўя – «Віцебскі абласны спецыялізаваны дом дзіцяці».
Хлопцы і дарослыя акунуліся ў атмасферу казкі, усіх прысутных чакалі Навагоднія прыгоды, і, вядома ж, не абышлося без Дзеда Мароза і Снягуркі. Дзеці прынялі самы актыўны ўдзел у свяце.
Ад першаснай прафсаюзнай арганізацыі ААТ «КБ Радар» установе аховы здароўя аказана дабрачынная дапамога – канцэнтратар кіслароду і наборы салодкіх падарункаў для маленькіх выхаванцаў.

