ААТ «КБ Радар» прыняло ўдзел у акцыі «Лес! Дабро! Парадак!»

Работнікі ААТ «КБ Радар» – кіруючая кампанія холдынгу «Сістэмы радыёлакацыі» далучыліся да рэспубліканскай акцыі Мінлясгаса «Лес! Дабро! Парадак!», накіраванай на захаванне і прымнажэнне ляснога багацця нашай краіны.
Натхнёныя ідэяй аднавіць лясы, пацярпелыя пасля стыхіі, работнікі ААТ «КБ Радар» высадзілі 3000 саджанцаў хвоі звычайнай і бярозы павіслай на плошчы 1,1 гектара ў Слабадскім доследна-вытворчым лясніцтве дзяржаўнай лесагаспадарчай установы «Уздзенскі лясгас».
Кожны саджанец, пасаджаны рукамі работнікаў Таварыства, стаў сімвалам адказнасці і клопату пра будучыню беларускай прыроды. Кожны саджанец – гэта крок да аднаўлення лясоў, якія пацярпелі ад часу, надвор’я і чалавека.


