ААТ «КБ Радар» віншуе з Днём народнага адзінства!

Учора напярэдадні Дня народнага адзінства ААТ «КБ Радар» прыняло ўдзел у мерапрыемстве Заводскага раёна г. Мінска «Будучыня ў адзінстве: мы пішам гісторыю разам».

 

У ходзе выставы прадукцыі арганізацый раёна увазе наведвальнікаў былі прадстаўлены сродкі індывідуальнай і групавой абароны ад БПЛА:

  • радыёэлектроннае ружжо для барацьбы з мультыкоптэрамi «Гроза-Р5»;
  • комплексы блакiратараў сігналаў кіравання мультыкоптэраў у насімым і вазімым варыянтах выканання «Фумигатор-Н» і «Фумигатор-В»;
  • дэтэктар мультыкоптэраў «Звонок».

 

Прадстаўленыя ўзоры выклікалі цікавасць з боку кіраўніцтва адміністрацыі Заводскага раёна і наведвальнікаў выставы.