Новы ўзровень кантролю якасці ААТ «КБ Радар»

У ААТ «КБ Радар» – кіруючай кампаніі холдынгу «Сістэмы радыёлакацыі» завершана атэстацыя бязрэхавай камеры на адпаведнасць строгім крытэрыям міждзяржаўнага стандарту ГОСТ CISPR. Пацверджаная адпаведнасць стандарту гарантуе, што вымярэння антэнных прылад і эфектыўнай адлюстроўваючай паверхні (ЭАП) аб’ектаў праводзяцца з максімальнай дакладнасцю і пэўнасцю.
Бязрэхавая камера – гэта крытычна важны інструмент, без якога немагчыма гарантаваць працу антэнных прылад у рэальных умовах эксплуатацыі згодна з праектнымi дадзенымi.
Ключавыя перавагі выкарыстання камеры:
выключэнне паразітных адлюстраванняў – стварэнне ідэальных умоў для выпрабаванняў;
высокадакладнае вымярэнне радыётэхнічных параметраў антэнных прылад і ЭАП аб’ектаў;
бескампрамісная якасць – упэўненасць у кожным дэцыбеле і кожнай дыяграме накіраванасці.
Дадзены вынік – яшчэ адзін крок у выкананні задач па забеспячэнню якасці прадукцыі, умацаванні даверу з боку заказчыкаў, а таксама пашырэнню прамысловай кааперацыі паміж прадпрыемствамі Дзяржкамваенпрама.
Наяўнасць уласнай атэставанай базы адкрывае магчымасці для яе камерцыйнага выкарыстання. ААТ «КБ Радар» запрашае да супрацоўніцтва прадпрыемствы абароннага сектара эканомікі для правядзення высокадакладных вымярэнняў і выпрабаванняў.
