Рэспубліканская акцыя «Нашы дзеці»

17 снежня 2025 года прадстаўнікі ААТ «КБ Радар» прынялі ўдзел у штогадовай рэспубліканскай акцыі «Нашы дзеці» і наведалі навагодні паказ «У гасцях у казкі», які быў праведзены для вучняў 1-2 класаў падшэфнай установы адукацыі – ДУА «Спецыяльная школа № 18 г. Мінска імя братоў Еўдакімавых». Дзеці і дарослыя акунуліся ў атмасферу казкі, усіх прысутных чакалі навагоднія прыгоды з удзелам Дзеда Мароза і Снягуркі. Ад ААТ «КБ Радар» установе адукацыі быў уручаны каштоўны падарунак – новая штучная елка.