Кожная пятнiца — роднае, сваё!

Міністэрствам антыманапольнага рэгулявання і гандлю Рэспублікі Беларусь (далей – МАРГ) пры падтрымцы Белтэлерадыёкампаніі і іншых зацікаўленых запушчаны праект «Кожная пятніца – роднае, сваё» (далей – праект), накіраваны на павышэнне культуры спажывання, прасоўванне айчынных тавараў, папулярызацыю іх якасці, разнастайнасці беларускіх страў, прыгажосці роднай мовы.
У рамках праекта прапануецца штотыдзень па пятніцах:
– насіць вопратку і абутак беларускіх вытворцаў;
– гатаваць з мясцовых прадуктаў;
– слухаць беларускую музыку;
– чытаць і размаўляць на беларускай мове і г. д.
Дзелімся ў сацсетках з хэштэгамі:
#ДзеньРоднагаСвайго або #ДеньРодногоСвоего
Пакінуць зваротную сувязь аб удзеле ў праекце можна на афіцыйным сайце Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Рэспублікі Беларусь або шляхам пераходу па QR-кодзе.
