Гроза-Z3-JM / Гроза-Z3

комплекс радыёперашкод беспiлотным лятальным апаратам

Прызначэнне

Абарона аб’ектаў (калоны аўтамабiляў, стацыянарныя аб’екты, месцы правядзення масавых мерапрыемств i iншыя тэрыторыі, якiя падлягаюць абароне) ад несанкцыянаваных палётаў БПЛА шляхам аўтаматычнага і аўтаматызаванага выяўлення выпраменьванняў іх бартавога абсталявання і радыёэлектроннага падаўлення каналаў кіравання, перадачы даных і спадарожнікавай навігацыі БПЛА, «спуфiнг» навiгацыi БПЛА.

Магчымасці i перавагi

— абарона аб’ектаў і транспартных калон ад нападаў БПЛА;

— прадухіленне дастаўкі з дапамогай БПЛА небяспечных прадметаў і вядзення несанкцыянаванай відэаздымкі тэрыторый аб’ектаў крытычнай інфраструктуры;

— супрацьдзеянне ўсім тыпам БПЛА масавай вытворчасці;

— аўтаматычны і аўтаматызаваны рэжымы работы;

— магчымасць работы як на стаянцы, так і падчас руху;

— магчымасць стварэння «белых спісаў» БПЛА для выканання палётаў над абараняемымі аб’ектамi;

— мажлiвасць усталявання на аўтамабiлi падвышанай праходнасцi розных тыпаў, марскiя i рачныя суда, плоскiя дахi будынкаў i мачты.

 

Тэхнічныя характарыстыкі

Параметры Значэнне
Палосы частот выяўлення і распазнання БПЛА: 120–8000 МГц
бесперапыннага назірання 120–500 МГц;
720–928 МГц;
2280–2600 МГц;
4900–6100 МГц
паслядоўнага назірання 500–8000 МГц
перахоп відэапатокаў FPV 460–8000 МГц
Палосы частот падаўлення БПЛА: 120–8000 МГц
загараджальнага падаўлення 350–500 МГц;
500–720 МГц;
720–860 МГц;
860–960 МГц;
960–1070 МГц;
1070–1300 МГц;
1300–1490 МГц;
1560–1610 МГц;
2280–2600 МГц;
5150–5350 МГц;
5700–5900 МГц
падаўлення па цэлеўказанню 120–350 МГц;
1000–8000 МГц
Навiгацыйныя прыёмнiкi, якiя падаўляюцца БПЛА GPS, ГЛОНАСС, BeiDou, Galileo
Далёкасць аўтаматычнага выяўлення перадатчыка да 2 км
Далёкасць падаўлення прыёмнiка канала упраўлення БПЛА да 1,5 км
Далёкасць падаўлення навiгацыйнага прыёмнiка БПЛА блакіруючымi радыёперашкодамi да 2 км
радыёперашкод навiгацыйным прыёмнiкам БПЛА да 10 км