Дзень супрацоўніка органаў дзяржаўнай бяспекі Беларусі

Дзень КДБ у Беларусі адзначаюць з 20 снежня 1917 года. У гэты дзень Саветам народных Камісараў было прынята пастанова аб cтварэнні Усерасійскай надзвычайнай камісіі па барацьбе з контррэвалюцыяй і сабатажам. Задачай камісіі з’яўлялася абарона суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці дзяржавы, а таксама барацьба з антысавецкімі змовамі, разведвальна-падрыўной дзейнасцю замежных дзяржаў і шматлікімі бандамі. Пасля заканчэння Грамадзянскай вайны, 1 сакавіка 1922 г., было створана Дзяржаўнае палітычнае ўпраўленне пры Цэнтральным выканаўчым камітэце Беларусі, а з 15 ліпеня 1934 г. – НКУС БССР.

Беларускія чэкісты ўпісалі яркія і незабыўныя старонкі ў гераічны летапіс Вялікай Айчыннай вайны. Аператыўнымі групамі НКУС-НКДБ БССР былі выяўлены і абясшкоджаны 22 разведвальна-дыверсійныя школы Абвера, 36 рэзiдентур і звыш 6,5 тысяч агентаў нямецкай разведкі. Да пачатку вызвалення БССР ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў супрацоўнікі органаў дзяржбяспекі правялі ў тыле праціўніка сур’ёзную працу па выяўленні і ўзяцці на аператыўны ўлік шпіёнаў, тэрарыстаў і дыверсантаў, якія засталіся па заданні гітлераўскіх спецслужбаў.

Узорам пераемнасці баявых традыцый сталі каля 200 афіцэраў і прапаршчыкаў органаў дзяржбяспекі, якія па загадзе Радзімы выконвалі інтэрнацыянальны абавязак у Афганістане, праявіўшы пры гэтым узоры мужнасці і гераізму.

Прайшоўшы векавы шлях, Камітэт дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь стаў магутнай нацыянальнай спецслужбай, якая надзейна абараняе інтарэсы грамадзян і краіны.