Дзень ведаў ва УАЗ «Віцебскі абласны спецыялізаваны дом дзіцяці»

Работнікі ААТ «КБ Радар» наведалі свята Дня ведаў ва ўстанове аховы здароўя «Віцебскі абласны спецыялізаваны дом дзіцяці», павіншавалі дзяцей і калектыў установы з Днём ведаў, уручылі падарункі.

 

Ад першаснай прафсаюзнай арганізацыі ААТ «КБ Радар» аказана дабрачынная дапамога (камплект аргтэхнікі) на ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы ў мэтах:

– выканання ўскладзеных на ўстанову функцый;

– забеспячэння своечасовага і якаснага афармлення дакументаў;

– абароны правоў і інтарэсаў дзяцей, якія знаходзяцца ва ўстанове.

 

Нікога не пакінуў абыякавым ранішнік, які падрыхтавалі выхаванцы спецыялізаванага дома дзіцяці ў гонар Дня ведаў.

 

ААТ «КБ Радар» уносіць свой уклад у падтрымку самых маленькіх грамадзян нашай краіны, бо за імі будучыня Беларусі.