Дзень ведаў у ДУА «Спецыяльная школа №18 г. Мінска імя братоў Еўдакімавых»

Прадстаўнікі адкрытага акцыянернага таварыства «КБ Радар» – кіруючая кампанія холдынгу «Сістэмы радыёлакацыі» наведалі падшэфную ўстанову адукацыі – ДУА «Спецыяльная школа №18 г.Мінска імя братоў Еўдакімавых».
Работнікі ААТ «КБ Радар» прынялі ўдзел у свяце і ўрачыстай лінейцы ў гонар Дня ведаў і старту новага навучальнага года, павіншавалі адміністрацыю школы, педагагічны калектыў, вучняў і іх бацькоў.
Тэма першага ўрока 2026/2027 навучальнага года – «Веды сёння – сіла і росквіт Беларусі заўтра!» Галоўная мэта ўрока – выхаванне ў падрастаючага пакалення пачуцця гонару і адказнасці за сваю краіну, павагі да гістарычных і сучасных дасягненняў беларускага народа, а таксама ўсведамленне важнасці захавання культурнай і духоўнай спадчыны для будучых пакаленняў.


