Дзень ведаў у ДУА «Спецыяльная школа № 18 г. Мінска імя братоў Еўдакімавых»

У Дзень ведаў 1 верасня 2025 года ў ДУА «Спецыяльная школа № 18 г.Мінска імя братоў Еўдакімавых» прайшла ўрачыстая лінейка. Работнікі адкрытага акцыянернага таварыства «КБ Радар» – кіруючая кампанія холдынгу «Сістэмы радыёлакацыі» наведалі свята, павіншавалі адміністрацыю школы, педагагічны калектыў, вучняў і іх бацькоў, гасцей школы з Днём ведаў, сказалі цёплыя словы ў адрас першакласнікаў і будучых выпускнікоў школы.

 

Новы навучальны год у школе пачаўся з урока пад назвай «Эстафета пакаленняў: захоўваючы мінулае, ствараем будучыню». Кожны першакласнік па традыцыі атрымаў у падарунак ад Кіраўніка дзяржавы кнігу «Беларусь – наша Радзіма». Дарэчы, мэта першага ўрока ў школах краіны – нагадаць школьнікам, педагогам і ўсім, хто неабыякавы да лёсу краіны, пра важнасць гістарычнай памяці, нацыянальных традыцый і духоўнай спадчыны.