Аўтарскі нагляд за эксплуатацыяй радыёлакацыйнай тэхнікі вытворчасці ААТ «КБ Радар»

Спецыялістамі ААТ «КБ Радар» рэгулярна праводзіцца комплекс работ тэхнічнага суправаджэння і дыягностыкі раней пастаўленых вырабаў у рамках мерапрыемстваў аўтарскага нагляду.
Да цяперашняга часу на адным з аб’ектаў канчатковага карыстальніка завершана дыягнаставанне РЛС выяўлення малавышынных цэляў з кальцавой фазаванай антэнай рашоткай «Роса», якая ўжо больш за 10 гадоў у бесперапынным рэжыме служыць для аховы паветраных межаў Рэспублікі Беларусь.
Якаснае і поўнае выкананне мерапрыемстваў аўтарскага нагляду дазваляе падтрымліваць ўзбраенне, ваенную і спецыяльную тэхніку ў спраўным стане, што асабліва актуальна ў пяцігодку якасці.