Прызначэнне
Абарона аб’ектаў (калоны аўтамабiляў, стацыянарныя аб’екты, месцы правядзення масавых мерапрыемств i iншыя тэрыторыі, якiя падлягаюць абароне) ад несанкцыянаваных палётаў БПЛА шляхам аўтаматычнага і аўтаматызаванага выяўлення выпраменьванняў іх бартавога абсталявання і радыёэлектроннага падаўлення каналаў кіравання, перадачы даных і спадарожнікавай навігацыі БПЛА, «спуфiнг» навiгацыi БПЛА.
Магчымасці i перавагi
— абарона аб’ектаў і транспартных калон ад нападаў БПЛА;
— прадухіленне дастаўкі з дапамогай БПЛА небяспечных прадметаў і вядзення несанкцыянаванай відэаздымкі тэрыторый аб’ектаў крытычнай інфраструктуры;
— супрацьдзеянне ўсім тыпам БПЛА масавай вытворчасці;
— аўтаматычны і аўтаматызаваны рэжымы работы;
— магчымасць работы як на стаянцы, так і падчас руху;
— магчымасць стварэння «белых спісаў» БПЛА для выканання палётаў над абараняемымі аб’ектамi;
— мажлiвасць усталявання на аўтамабiлi падвышанай праходнасцi розных тыпаў, марскiя i рачныя суда, плоскiя дахi будынкаў i мачты.
Тэхнічныя характарыстыкі
| Параметры | Значэнне |
| Палосы частот выяўлення і распазнання БПЛА: | 120–8000 МГц |
| бесперапыннага назірання | 120–500 МГц; 720–928 МГц; 2280–2600 МГц; 4900–6100 МГц |
| паслядоўнага назірання | 500–8000 МГц |
| перахоп відэапатокаў FPV | 460–8000 МГц |
| Палосы частот падаўлення БПЛА: | 120–8000 МГц |
| загараджальнага падаўлення | 350–500 МГц; 500–720 МГц; 720–860 МГц; 860–960 МГц; 960–1070 МГц; 1070–1300 МГц; 1300–1490 МГц; 1560–1610 МГц; 2280–2600 МГц; 5150–5350 МГц; 5700–5900 МГц |
| падаўлення па цэлеўказанню | 120–350 МГц; 1000–8000 МГц |
| Навiгацыйныя прыёмнiкi, якiя падаўляюцца БПЛА | GPS, ГЛОНАСС, BeiDou, Galileo |
| Далёкасць аўтаматычнага выяўлення перадатчыка | да 2 км |
| Далёкасць падаўлення прыёмнiка канала упраўлення БПЛА | да 1,5 км |
| Далёкасць падаўлення навiгацыйнага прыёмнiка БПЛА блакіруючымi радыёперашкодамi | да 2 км |
| радыёперашкод навiгацыйным прыёмнiкам БПЛА | да 10 км |




