Роса

радыёлакацыйная станцыя выяўлення малавышынных цэляў з кальцавой фазаванай антэнай рашоткай

Прызначэнне

Аўтаматычнае выяўленне, вымярэнне першасных каардынатаў (азімут, далёкасць), хуткасці паветранага аб’екту; аўтаматычнае выяўленне і суправаджэнне трас паветраных аб’ектаў пры ўздзеянні актыўных і пасіўных перашкод, выдача радыёлакацыйнай інфармацыі на сістэму дыстанцыйнага кіравання; аўтаматычнае распазнаванне класаў паветраных аб’ектаў (самалёт, верталёт, крылатая ракета, паветраны шар, нераспазнаная цэль); вызначэнне азімута пастаноўшчыка актыўных шумавых перашкод, перадача радыёлакацыйнай інфармацыі ў аўтаматызаваную сістэму кіравання.

Магчымасці і перавагі

— вядзенне баявой працы як аўтаномна, так і ў складзе радыёлакацыйнага комплексу — ад 1 да 5 радыёлакацыйных станцый выяўлення малавышынных цэляў (МРЛС);

— выяўленне, дэкадаванне і адлюстраванне інфармацыі з паведамленняў адказчыкаў ПА, якія працуюць у рэжымах «S» пасіўным каналам прыёму сігналаў ADS-B;

— змена рабочых частот ажыццяўляецца як аўтаматычна, так і аўтаматызавана;

— аўтаматычная праверка функцыянавання МРЛС з адлюстраваннем яе вынікаў у рэжыме «Функцыянальны кантроль»;

— забеспячэнне працы МРЛС як ад прамысловай электрасеткі, так і ад сродкаў аўтаномнага энергазабеспячэння (дызель-генератарнай ўстаноўкі).

 

Канструктыўныя асаблівасці

— антэнная сістэма ўяўляе сабой кальцавую фазаваную антэнную рашотку;

— рэалізавана лічбавае дыяаграмаўтварэнне (механічнае кручэнне антэны адсутнічае), агляд зоны дзеяння МРЛС па азімуце ажыццяўляецца 4 парцыяльнымі дыяграмамі накіраванасці, якiя адначасова ажыццяўляюць лінейнае сканаванне ў сектары 90° кожная;

— прыёмаперадавальнае устройства цвёрдацельнае, шматканальнае, модульнага выканання.

 

Тэхнічныя характарыстыкі

Параметры Значэнне
Дыяпазон частот X
Зона выяўлення:
па азімуце 0–360°
па далёкасці да 60 км
па вуглу месца 0–30°
па вышыні да 3000 м
па хуткасці ад 0 да ±500 м/с
інструментальная далёкасць да 120 км
Iмпульсная магутнасць на выхадзе аднаго прыёмаперадавальнага канала не меней 15 Вт
Колькасць прыёмаперадавальных каналаў 240
Далёкасць выяўлення цэлі з эфектыўнай адлюстроўваючай паверхняй 1 м2, якая рухаецца на вышынi 25 м 30 км
Адрознівальная здольнасць:
па азімуце 2,1°
па далёкасці 300 м
па радыяльнай хуткасці 2 м/с
Сярэднеквадратычныя памылкi вызначэння каардынат ПА:
азiмута ≤0,45°
далёкасцi ≤50 м
Колькасць ПА, якiя адначасова суправаджаюцца не меней за 50
Вышыня уздыму антэннай сістэмы 36 м
Час разгортвання (згортвання) не болей 24 г.
Час ўключэння з правядзеннем функцыянальнага кантролю 5 хвілін

«Прабачце, у Вас няма праў для прагляду гэтай старонкi. Калi ласка, запоўніце форму рэгістрацыі для атрымання падрабязнага каталога»