Навуковыя даследаванні – адзін з важных напрамкаў дзейнасці ААТ «КБ Радар»

Інавацыйнасць і канкурэнтаздольнасць прадукцыі ваенна-прамысловага комплексу пачынаюцца з навукі. Так, у навуковым выданні «Журнал радиоэлектроники» №7-2026 апублікаваны артыкул навукоўцаў ААТ «КБ Радар» Саланара А.С. і Буйлова Я.М. «Алгарытмы кампенсацыі пераходных працэсаў у фільтрах мiжпярыяднага назапашвання, адаптыўных да карэляцыйных уласцівасцяў флуктуiруючай паслядоўнасці адлюстраванага сігналу».

 

У артыкуле:

разгледжана абагульненая структура і алгарытм работы адаптыўнага устройства мiжпярыяднага назапашвання (кагерэнтнага і некагерэнтнага) уласцівасцяў флуктуiруючай паслядоўнасці адлюстраванага сігналу;

праведзены аналіз прычын узнікнення пераходных працэсаў у фільтрах назапашвання, а таксама ацэнены іх уплыў на параметры абгінаючай пачкі адлюстраванага сігналу;

распрацаваны алгарытм кампенсацыі пераходных працэсаў на выхадзе устройства мiжпярыяднага назапашвання (для кагерэнтных і некагерэнтных назапашвальнікаў, рэалізаваных з выкарыстаннем рэкурсіўных фільтраў), адаптыўнага да карэляцыйных уласцівасцяў флуктуiруючай паслядоўнасці адлюстраванага сігналу;

праілюстравана практычная значнасць прапанаваных рашэнняў вынікамі матэматычнага мадэлявання, якія дэманструюць іх эфектыўнасць.

 

Выкананне навуковых даследаванняў з укараненнем іх вынікаў у працэсы вытворчасці – залог забеспячэння інавацыйнасці і высокай канкурэнтаздольнасці прадукцыі ААТ «КБ Радар» на айчынным і знешніх рынках.