Перспектыўныя распрацоўкі ад ААТ «КБ Радар». «Тарпан»: навігацыйнае поле пад кантролем

ААТ «КБ Радар» – айчынны лідар у сферы радыёэлектроннай барацьбы і радыёлакацыі – выводзіць абарону ад высокадакладнай зброі і беспілотных пагроз на новы ўзровень. Спецыялістамі прадпрыемства распрацавана найбольш актуальная лінейка сродкаў радыёэлектроннай барацьбы для комплекснага прыкрыцця крытычнай інфраструктуры. Сёння прадстаўляем перадатчык радыёперашкод «Тарпан», які знаходзіцца на стадыі інтэнсіўных выпрабаванняў.
Выраб прызначаны для фарміравання і выпраменьвання радыёперашкод, блакавальных або дэзінфармуючых навігацыйныя прыёмнiкi глабальных спадарожнікавых сістэм GPS, ГЛОНАСС, BeiDou і Galileo.
Ключавыя асаблівасці «Тарпана»:
- высокая выхадная магутнасць перадатчыкаў;
- вузканакіраваныя перадавальныя антэны з высокім каэфіцыентам узмацнення;
- далёкасць радыёпадаўлення тэрміналаў спадарожнікавай навігацыі – да 50 км.
Акрамя высокіх характарыстык па магутнасці і далёкасці дзеяння пры радыёпадаўленнi спадарожнікавай навігацыі, важнай перавагай перадатчыка радыёперашкод «Тарпан» з’яўляецца магчымасць яго прымянення ў комплексных сістэмах абароны тэрыторый і аб’ектаў крытычнай інфраструктуры, а таксама важных дзяржаўных аб’ектаў.