У Год беларускай жанчыны

Знаёмцеся: Ірына Міхайлаўна Кузьмянок, вядучы спецыяліст па кадрах кадравай службы ААТ «КБ Радар».

Больш за 8 гадоў таму яна пераступіла парог прадпрыемства і з тых часоў асвоіла некалькі прафесій: пачынала спецыялістам па пратаколе, затым займалася дагаворнай працай. Сёння Ірына Міхайлаўна вядзе поўны цыкл кадравага справаводства. Спецыфіка працы з персаналам абавязвае быць не проста адказным выканаўцай, але і псіхолагам – наша гераіня з поспехам спраўляецца з гэтай задачай дзякуючы прыроднай спагадлівасці і цудоўнаму пачуццю гумару.

За плячыма Ірыны Міхайлаўны дзве вышэйшыя адукацыі (БДУКМ і «МІПСА»), якія дапамагаюць ёй заставацца спецыялістам шырокага профілю.

У сэрцы гэтай «стальной лэдзі» жыве глыбокая любоў да беларускай культуры і роднага Палесся. У мінулым – удзельніца калектыву народнай песні, сёння яна захоўвае сувязь з музыкай, іграючы на фартэпіяна. Крыніцу натхнення яна знаходзіць і на кухні: фірмовыя клёцкі і калдуны сталі візітнай карткай для яе сям’і. Захапленне падарожжамі і рыбалкай таксама раскрывае шматгранную і валявую натуру нашай гераіні – характар, загартаваны гадамі добрасумленнай працы на карысць ваенна-прамысловага комплексу.