Работнікі ААТ «КБ Радар» наведалі Гродзенскі рэгіён

У Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь работнікі ААТ «КБ Радар» пры падтрымцы першаснай прафсаюзнай арганізацыі прафсаюза «Белпрафмаш» здзейснілі паездку ў Гродзенскую вобласць.

Падарожжа пачалося з воднага маршруту па знакамітым Аўгустоўскім канале. Удзельнікі пераадолелі водныя кіламетры на байдарках, выпрабаваўшы незабыўныя эмоцыі ад праходжання ўнікальнага працэсу – шлюзавання.

Затым групу чакала займальнае знаёмства са старадаўнімі замкамі, храмамі і маляўнічымі брусчатымі вулачкамі Гродна.

Работнікі ААТ «КБ Радар» з карысцю сумясцілі актыўны адпачынак, згуртаванне калектыву і знаёмства з багатай гістарычнай спадчынай рэгіёна ў Дзень незалежнасці любімай краіны.