ААТ «КБ Радар» прымае ўдзел у выставе «Нацыянальная бяспека. Беларусь-2026»

Айчынны лідар у сферы распрацоўкі і вытворчасці сродкаў радыёлакацыі і радыёэлектроннай барацьбы прадставіў свае актуальныя і перспектыўныя распрацоўкі ў рамках III Міжнароднай выставы індустрыі бяспекі «Нацыянальная бяспека. Беларусь-2026».

 

Асаблівы акцэнт у экспазіцыі ААТ «КБ Радар» – кіруючая кампанія холдынгу «Сістэмы радыёлакацыі» зроблены на сродках індывідуальнай і групавой абароны ад ударных і разведвальных беспілотных лятальных апаратаў, што ўлічвае тэндэнцыі сучасных узброеных канфліктаў.

 

Асаблівасцямi экспазіцыі ААТ «КБ Радар» сёлета сталі:

трохкаардынатная радыёлакацыйная станцыя выяўлення малавышынных паветраных аб’ектаў «Родник-3Д», спецыяльна распрацаваная пад задачы выяўлення малапамерных дронаў;

дэтэктар-пеленгатор сігналаў мультикоптеров аўтаматычны «Шапель» з пашыраным функцыяналам па выяўленні і пеленгаванню FPV-дронаў;

сямейства комплексаў блакiратараў сігналаў кіравання і навігацыі мультыкоптараў «Фумігатар» у пераносным і вазімым варыянтах выканання з палепшанымі характарыстыкамі;

комплекс процідзеяння БПЛА «Гроза-Z3», прызначаны для абароны стацыянарных аб’ектаў крытычнай інфраструктуры ад дронаў розных тыпаў, у якім увасоблены найноўшыя тэхналагічныя дасягненні і ноу-хау ААТ «КБ Радар».

 

ААТ «КБ Радар» – кіруючая кампанія холдынгу «Сістэмы радыёлакацыі» запрашае наведвальнікаў выставы на свой стэнд.