ААТ «КБ Радар» на Міжнароднай выставе па бяспецы «Kazakhstan Security Systems»

ААТ «КБ Радар» сумесна з казахстанскай кампаніяй-партнёрам прымае ўдзел у XII Міжнароднай выставе па бяспецы «Kazakhstan Security Systems» (г.Астана, 13-15 мая).
«Kazakhstan Security Systems» ‒ гэта галоўная Міжнародная спецыялізаваная выстава ў сферы бяспекі і аховы правапарадку ў Казахстане і Цэнтральнай Азіі, на якой прадстаўлены сучасныя рашэнні ў сферы прамысловай, пажарнай, інфармацыйнай, ахоўна-периметральной і супрацьдронавай бяспекі. У 2026 годзе ў выставачным форуме прымаюць удзел больш за 100 экспанентаў з больш чым 30 краін, якія прадстаўляюць больш за 500 адзінак спецыялізаваных сістэм і абсталявання.
Увазе наведвальнікаў мерапрыемства прадстаўлены перспектыўныя распрацоўкі ААТ «КБ Радар» у сферы радыёэлектроннай барацьбы і радыёлакацыі, прызначаныя як для аснашчэння сілавых ведамстваў, так і для абароны крытычна важных аб’ектаў інфраструктуры. У рамках выставы ўжо праведзены шэраг перамоў, па выніках якіх падпісаны важныя дакументы.
У першы дзень выставы экспазіцыю ў ліку высокіх гасцей наведаў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Казахстан Аляксей Багданаў. Пасол азнаёміўся з актуальнымі распрацоўкамі і тэхналогіямі ААТ «КБ Радар», а таксама перспектывамі прасоўвання прадукцыі прадпрыемства на рынку Казахстана.