Са Святам працы!

ААТ «КБ Радар» віншуе са Святам працы – 1 Мая!
На працягу многіх гадоў гэтае свята – сімвал узаемаразумення, міру і згоды сярод людзей розных прафесій і пакаленняў. Чалавек працы, прафесіянал сваёй справы, заўсёды карыстаўся заслужанай павагай у грамадстве.
Гэта свята міру і згоды, добрых пачынанняў і вясновага абнаўлення.
Гэта свята людзей, якія не баяцца працы, хочуць дабрабыту для свайго дома, прадпрыемства, рэгіёна і краіны, забяспечваюць лепшае жыццё для сваіх родных і блізкіх.
Няхай у кожным доме і калектыве будуць згода і разуменне, узаемадапамога і падтрымка. Менавіта ў гэтым – залог нашага агульнага дабрабыту.
Жадаем моцнага здароўя, міру, поспехаў і святочнага першамайскага настрою!