ААТ «КБ Радар» – кіруючая кампанія холдынгу «Сістэмы радыёлакацыі» ўдзельнічае ў рэспубліканскім суботніку

У суботу, 18 красавіка 2026 года, у Беларусі праходзіць рэспубліканскі суботнік.

Работнікі ААТ «КБ Радар» – кіруючая кампанія холдынгу «Сістэмы радыёлакацыі» прымаюць актыўны ўдзел у навядзенні парадку на сваіх працоўных месцах, а таксама ў добраўпарадкаванні і прывядзенні ў належны стан адміністрацыйных будынкаў, памяшканняў і прылеглых тэрыторый.

Таксама падчас суботніка падрыхтаваны клумбы да пасадкі кветак і перасаджаны зялёныя насаджэнні.

Грашовыя сродкі, заробленыя ў дзень правядзення суботніка, у тым ліку на працоўных месцах, пойдуць на стварэнне пастаяннай экспазіцыі новага будынка Нацыянальнага гістарычнага музея Беларусі, які будуецца ў сталіцы, і іншыя звязаныя з гэтым работы.