ААТ «КБ Радар» віншуе з Днём войскаў супрацьпаветранай абароны!

Дзякуючы тым, хто сёння выконвае задачы па ахове паветраных рубяжоў – афіцэрам і прапаршчыкам, салдатам і сяржантам, – ВПС і войскі СПА з’яўляюцца надзейным шчытом Беларусі.
Адна з самых яркіх старонак у гісторыі супрацьпаветранай абароны напісана ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Менавіта ў гэты перыяд войскі СПА сфарміраваліся як самастойны від Узброеных Сіл, а асабісты склад заклаў асновы слаўных традыцый, якія цяперашнія беларускія воіны свята шануюць, прымнажаюць і перадаюць маладому пакаленню.
Сучасныя войскі СПА актыўна развіваюцца: паспяхова асвойваецца найноўшая тэхніка, у тым ліку, якая вырабляецца ААТ «КБ Радар», па-майстэрску вырашаюцца навучальныя і баявыя задачы, што пацвярджаецца падчас вучэнняў з баявой стральбой на палігонах.
Жадаем моцнага здароўя, шчасця, мірнага неба і поспехаў у ратнай працы на карысць Рэспублікі Беларусь!

