30-годдзе Дня яднання народаў Расіі і Беларусі

У Беларусі і Расіі 2 красавіка штогод на дзяржаўным узроўні адзначаюць Дзень яднання народаў.

Менавіта 30 гадоў таму, у 1996 годзе, прэзідэнты дзвюх краін – Барыс Ельцын і Аляксандр Лукашэнка – падпісалі ў Маскве дагавор аб утварэнні супольнасці паміж дзяржавамі. Роўна праз год, 2 красавіка 1997-га, была падпісаная дамова «Аб саюзе Беларусі і Расеі», якая дала магутны імпульс працэсу ўсёабдымнай інтэграцыі.

За мінулыя гады саюзны праект даказаў сваю запатрабаванасць і жыццяздольнасць. Сфарміраваная магутная дагаворна-прававая база – заключана каля 250 пагадненняў, якія рэгулююць практычна ўсе ключавыя аспекты двухбаковага супрацоўніцтва. У рамках Саюзнай дзяржавы створаныя ўмовы для забеспячэння роўнасці правоў грамадзян, правядзення сумеснай абароннай палітыкі, узгодненага знешнепалітычнага ўзаемадзеяння, рэалізацыі маштабных эканамічных і навукова-тэхнічных працэсаў.

Традыцыйна Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі шырока адзначаецца ў дзвюх краінах.