ААТ «КБ Радар» віншуе з дзяржаўным святам – Днём Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь

Значэнне гэтага свята блізка і зразумела кожнаму чалавеку і грамадзяніну Беларусі. Дзякуючы Асноўнаму закону дзяржавы падтрымліваецца канстытуцыйны парадак у нашай краіне, а гэта – падмурак стабільнасці і грамадзянскай згоды. Палажэнні Канстытуцыі гарантуюць кожнаму грамадзяніну свабоды і правы, неабходныя для стваральнай працы, годнага жыцця і гарманічнага ўсебаковага развіцця асобы, спрыяюць захаванню атмасферы міжнацыянальнай і міжканфесійнай згоды. Мір, праца, дастойная заработная плата, бяспека сем’яў, родных, блізкіх – усе гэтыя простыя агульначалавечыя каштоўнасці гарантуе грамадзянам Беларусі Канстытуцыя.

 

У гэты сапраўды святочны для нашай дзяржавы і ўсяго беларускага народа дзень прыміце пажаданні моцнага здароўя, упэўненасці ў заўтрашнім дні, дабрабыту Вашым сем’ям і поспехаў ва ўсіх добрых пачынаннях на карысць працвітання Рэспублікі Беларусь!