Адбылося ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае 20-годдзю ААТ «КБ Радар ‒ кіруючая кампанія холдынгу «Сістэмы радыёлакацыі»

Кіраўніцтва, работнікаў і ветэранаў прадпрыемства павіншавалі са знамянальнай датай Старшыня Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта Дзмітрый Пантус і запрошаныя госці.

Шэраг работнікаў прадпрыемства за поспехі ў працоўнай дзейнасці заахвочаны кіраўніком беларускага зброевага ведамства.

Затым перад работнікамі прадпрыемства выступіў Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь «Узорна-паказальны аркестр Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь», які неаднаразова зрываў апладысменты гледачоў.

Адметнасцю ўрачыстай мерапрыемства стала выступленне заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь ансамбля «Сябры» на чале з легендарным салістам Анатолем Ярмоленкам, якое нікога не пакінула абыякавым.

З 20-гадовым юбілеем, ААТ «КБ Радар»!