Пасяджэнне калегіі Дзяржкамваенпрама

На пляцоўцы ААТ «Агат – сістэмы кіравання» – кіруючая кампанія холдынгу «Геаінфармацыйныя сістэмы кіравання» адбылося пасяджэнне калегіі Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта Рэспублікі Беларусь, на якім былі падведзены вынікі працы за 2025 год.
ААТ «КБ Радар» прыняло ўдзел у выставе перспектыўных узораў узбраення, ваеннай і спецыяльнай тэхнікі, выпускаемай прадпрыемствамі сістэмы Дзяржкамваенпрама.
У рамках мерапрыемства ўвазе наведвальнікаў прадстаўлены інавацыйныя ўзоры УВСТ вытворчасці ААТ «КБ Радар», у тым ліку комплексы блакiратараў сігналаў кіравання і навігацыі мультыкоптараў «Фумігатар» у вазімым і пераносным варыянтах выканання, выяўляльнік-пеленгатар сігналаў мультыкоптараў «Шапель», комплекс выяўлення і месцавызначэння мультыкоптараў «Дронаскоп», маштабныя мадэлі іншых узораў, якiя серыйна вырабляюцца а таксама перспектыўных распрацовак у сферах радыёэлектроннай барацьбы і радыёлакацыі.

