ААТ «КБ Радар» прыняло ўдзел у навагодняй дабрачыннай акцыі «Прафсаюзы-дзецям»

Прадстаўнікі першаснай прафсаюзнай арганізацыі ААТ «КБ Радар» – кіруючая кампанія холдынгу «Сістэмы радыёлакацыі» у рамках дабрачыннай акцыі «Прафсаюзы-дзецям» наведалі маленькіх пацыентаў установы аховы здароўя «4-я гарадская дзіцячая клінічная бальніца» г.Мінска.

 

Дзед Мароз і Снягурка павіншавалі рабят з Новым годам і Калядамі, уручылі навагоднія падарункі, пажадалі здароўя, хуткага выздараўлення, поспехаў і святочнага настрою.