«Тыдзень нулявога траўматызму» ў ААТ «КБ Радар»

Работнікі ААТ «КБ Радар» прынялі актыўны ўдзел у мерапрыемствах «Тыдня нулявога траўматызму», прысвечаных пытанням аховы працы.

У ходзе мерапрыемстваў:
разгледжаны ўмовы працы работнiкаў, якiя працуюць на вытворчых пляцоўках;
праведзены заняткі з работнікамі па бяспечным прыёмам працы на вышыні на вытворчых пляцоўках і ў офісных памяшканнях Таварыства;
даведзена інфармацыя аб навучанні па праграме «Бяспечныя прыёмы і метады працы на вышыні» ва ўстанове адукацыі «Цэнтр падрыхтоўкі, павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў «ПрамТэхАдукацыя». Пры гэтым 26 работнікаў Таварыства ўжо прайшлі падобнае навучанне.

Пытаннях аховы працы і забеспячэння бяспечных умоў працы ў ААТ «КБ Радар» надаецца пастаянная ўвага з боку кіраўніцтва і службовых асоб Таварыства.