Дотык да гісторыі: паездка ААТ «КБ Радар» у Гродзенскую вобласць

Работнікі ААТ «КБ Радар» з членамі сем’яў пры садзейнічанні першаснай прафсаюзнай арганізацыі Таварыства наведалі поўнач Гродзенскай вобласці.

 

Беларускія збройнікі пабывалі з пазнавальнай экскурсіяй на флагмане энергасістэмы краіны – Беларускай АЭС, наведалі ўнікальны Касцёл Найсвяцейшай Тройцы ў Гервятах, дзе нікога не пакінуў абыякавым цудоўны арганны канцэрт, пазнаёміліся з помнікамі культавага дойлідства Астравеччыны.

 

Тэатралізаваная экскурсія, арганізаваная ў музеі-сядзібе вялікага кампазітара Міхала Клеафаса Агінскага ў Залессі, пакінула яркае ўражанне ў работнікаў Таварыства.

 

Для работнікаў ААТ «КБ Радар» паездкі па роднай Беларусі – гэта выдатная магчымасць пазнаёміцца з аб’ектамі багатай культурна-гістарычнай спадчыны нашай Радзімы, а для маленькіх наведвальнікаў экскурсій – далучыцца да гісторыі краіны разам са сваімі бацькамі.