Тыдзень бацькоўскай любові

Ад сябе асабіста і ад імя кіраўніцтва адкрытага акцыянернага таварыства «КБ Радар» – кіруючая кампанія холдынгу «Сістэмы радыёлакацыі» віншую вас з Тыднем бацькоўскай любові.
З 14 па 21 кастрычніка ў Рэспубліцы Беларусь праводзіцца Тыдзень бацькоўскай любові, прымеркаваны да святкавання ў Рэспубліцы Беларусь 14 кастрычніка Дня маці і 21 кастрычніка Дня бацькі.
Сям’я – гэта не толькі каштоўнасць, але і сацыяльны устой грамадства. Важнае значэнне ў яе станаўленні і існаванні маюць бацькі. Ім адводзіцца стваральная роля, яны закладваюць жыццёвыя арыенціры дзецям, а гэта, у сваю чаргу, умацоўвае прэстыж сям’і і вядзе да паўнавартаснага развіцця грамадства і дзяржавы. У Рэспубліцы Беларусь надаецца самая пільная ўвага вырашэнню праблем сям’і, мацярынства і дзяцінства, стварэнню ўмоў для павышэння якасці жыцця кожнага грамадзяніна.
14 кастрычніка адзначаецца Дзень маці, гісторыя якога сыходзіць каранямі ў рэлігійнае свята – Пакроў Прасвятой Багародзіцы. Гэта свята заклікана падтрымаць традыцыі паважлівага стаўлення да жанчыны, умацаваць сямейныя каштоўнасці, падкрэсліць значэнне ў нашым жыцці галоўнага чалавека – Маці.
З 2022 года 21 кастрычніка ў Рэспубліцы Беларусь адзначаецца з асаблівай павагай Дзень бацькі. Свята ўстаноўлена не выпадкова, бо для захавання традыцыйных сямейных каштоўнасцяў, паўнавартаснага развіцця чалавека неабходна аб’яднанне намаганняў абодвух бацькоў, і сімвалізуе значнасць бацькоўскай ролі ў сям’і, грамадстве, выхаванні падрастаючага пакалення.
Святочны тыдзень з 14 па 21 кастрычніка з’яўляецца прызнаннем на дзяржаўным узроўні найважнейшай ролі сям’і ў развіцці грамадства. Тыдзень бацькоўскай любові стаў ужо традыцыйным, прысвечаны кожнаму з бацькоў, іх падтрымцы і той любові, якую яны ўкладваюць у выхаванне сваіх дзяцей. Правядзенне Дня маці і Дня бацькі з’яўляецца своеасаблівым спосабам умацавання традыцыйных сямейных і маральных каштоўнасцяў, ўстанаўлення больш душэўнай, адкрытай, сардэчнай сувязі паміж дзецьмі і іх бацькамі.
Жадаю вам моцнага здароўя, поспеху, дабрабыту, дабра, радасці, любові, шчасця, добрага настрою, усмешак, яркіх уражанняў. Хай цяпло і ўтульнасць заўсёды напаўняюць ваш дом, хай сонечнае святло сагравае ў любое надвор’е, а жаданні выконваюцца пры адной думцы пра іх.
З павагай, дырэктар адкрытага акцыянернага таварыства «КБ Радар» – кіруючая кампанія холдынгу «Сістэмы радыёлакацыі»
Ігар Данільчык