Каманда ААТ «КБ Радар» прыняла ўдзел у XII турыстычным злёце «Адзінства» сярод работнікаў арганізацый, якія ўваходзяць у сістэму Дзяржкамваенпрама

Нашы калегі прынялі актыўны ўдзел у спаборніцтвах, годна прадставіўшы Таварыства сярод іншых арганізацый абароннага ведамства.

 

На гэтым фоне вылучаецца ўпэўненае выступленне ў конкурсе кіраўнікоў дырэктара Ігара Данільчыка, які прынёс у скарбонку каманды «серабро».

 

Асаблівасцю 2025 года стала тое, што ў склад каманды ААТ «КБ Радар» уліліся работнікі, якія сталі часткай дружнага калектыву прадпрыемства зусім нядаўна.

 

Віншуем каманду ААТ «КБ Радар» з выдатным выступленнем на турыстычным злёце «Адзінства»!

 

У адзінстве – сіла!