Удасканаленне матэрыяльна-тэхнічнай базы ў ААТ «КБ Радар»

У рамках удасканалення тэхналогій вытворчасці спецыялістамі ААТ «КБ Радар» паспяхова завершана работа па стварэнні і ўводу ў эксплуатацыю стэнда для комплекснай праверкі модуляў шафы апрацоўкі сігналаў РЛС.
Стэнд прызначаны для праверкі, налады і рамонту шырокага пераліку модуляў са складу РЛС метровага дыяпазону сямейства «Восток», якія выпускаюцца ААТ «КБ Радар», у тым ліку «Восток-2D» і «Восток-3D».
Стэнд забяспечвае:
– правядзенне поўнага комплексу праверак;
– рэгуляванне і рамонт апаратуры са складу РЛС;
– механічную абарону злучэнняў усталяванага ў шафе абсталявання з магчымасцю замены элементаў.
Стэнд дазваляе імітаваць усе ўваходныя сігналы, упраўляючыя ўздзеяння і адлюстроўваць ход выканання праверак па выніках праходжання каманд.
Ўкараненне стэнда дазволіла павысіць аўтаматызацыю працэсаў, скараціўшы долю ручной працы. Гэта наўпрост уплывае на павышэнне прадукцыйнасці, надзейнасці і, ў вынiку, якасці радыёлакацыйнай тэхнікі.
Дзейнасць па ўдасканаленні матэрыяльна-тэхнічнай базы ў ААТ «КБ Радар» накіравана на ўкараненне перадавых распрацовак у вытворчасць у інтарэсах выпуску сучаснай канкурэнтаздольнай радыёлакацыйнай тэхнікі, па сваіх характарыстыках не саступаючай лепшым замежным аналагам.
