Навуковыя даследаванні – адзін з асноўных напрамкаў дзейнасці ААТ «КБ Радар»

У выпуску №2-2025 навукова-тэарэтычнага часопіса «Навука і ваенная бяспека» супрацоўнікамі ААТ «КБ Радар» Саланарам А.С. і Буйловым Е.Н. апублікаваны артыкул «Методыка ацэнкі ўплыву амплітудна-фазавых памылак і адмовы выпраменьваючых элементаў плоскай фазаванай антэнай рашоткі з кіраванымі параметрамі на характарыстыкі дыяграмы накіраванасці».

 

У артыкуле:

– разгледжана матэматычная мадэль разліку дыяграмы накіраванасці плоскай актыўнай фазаванай антэнай рашоткі;

– прапанаваны спосаб сінтэзавання фазавага размеркавання на аснове мадэлі, якая спалучае агульную тэорыю сістэм выпраменьвальнікаў і алгарытмы лікавай аптымізацыі. Дадзены падыход дазваляе для антэнай рашоткі зададзенай канструкцыі сфармаваць дыяграму накіраванасці спецыяльнай формы;

– прапанавана методыка ацэнкі характарыстык дыяграмы накіраванасці пры скажэнні амплітудна-фазавага размеркавання на раскрыцці антэнай рашоткі і адмове выпраменьваючых элементаў;

– прадстаўлены вынікі супастаўляльнага аналізу разліку сінтэзаванай дыяграмы накіраванасці пры скажэнні амплітудна-фазавага размеркавання і адмове выпраменьвальнікаў.